Суд у Комі вынес рашэнне, якое забараняе выкарыстоўваць вобраз доктара Айбаліта ў рэкламе немедыцынскіх тавараў, прызнаўшы тым самым Айбаліта медработнікам.
Кадр з мультфільма «Доктар Айбаліт»
Падставай для разбору стала рэклама сыктыўкарскага аўтасалона, у якой персанаж у вобразе доктара Айбаліта прапаноўваў «павысіць імунітэт свайго аўтамабіля».
Рэгіянальнае ўпраўленне федэральнай антыманапольнай службы пасля праверкі ўгледзела факт парушэння закона аб рэкламе ў галіне вобразаў медыкаў.
У адпаведнасці з расійскім законам аб рэкламе 2006 года, у рэкламе забаронена выкарыстанне вобразаў медыцынскіх работнікаў і фармацэўтаў за выключэннем выпадкаў, калі гаворка ў рэкламе ідзе аб медыцынскіх паслугах і сродках асабістай гігіены.





