Сёння ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё дзвух выстаў — «RAD№О» Святланы Баранкоўскай і выстава жывапісу Кіма і Алены Шастоўскіх.
Злева направа: Святлана Баранкоўская, Алена і Кім Шастоўскія.
Людзі прыйшлі павіншаваць мастакоў з адкрыццём выставы.
Абедзьве экспазіцыі можна наведаць з 8 па 19 ліпеня, штодзень з 11.00 да 19.00.
Выстава «Жывапіс» Кіма і Алены Шастоўскіх
«Янка Купала ў Ляўках». Аўтар — Кім Шастоўскі.
«Мірскі замак». Аўтар — Алена Шастоўская.
«Партрэт сына». Аўтар — Алена Шастоўская.
«Дзень Купалы ў Ляўках». Аўтар — Кім Шастоўскі.
Выстава ручнога ткацтва Святланы Баранкоўскай «RAD№О»
Rad№0 – утрыманне ўласнага ценю ў выглядзе знятай магіі. Амаль чараўніцтва з сэнсаў і літар, радкоў і палотнаў, асновы і ўтка…
Натуральны голас любога габелену заўжды пачынаецца ад нулявога радка. І нараджаецца Космас, дзе чалавек ёсць часткай роўнасці ўсяго перад усім, а найперш перад дабрыней, любоўю, мастацтвам.
Палатно адбываецца і тчэцца павольна, на даўгім дыханні, яно стрымлівае пачуцці, каб дакладна ўкласціся ў саму структуру. Як нататкі міфапаэтычнай мадэлі Сусвету. Як новыя альтэрнатыўныя формы жыцця.
«Язэп Драздовіч»
«Меч святагорскі»
«Рыгор Барадулін. Ксты»
«Апостал»





