Аляксандр Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для правядзення перамоў праект беларуска-армянскага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 ліпеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Міністэрства энергетыкі ўпаўнаважанае на правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення.





