Хвастаты пацыент сам прыскакаў у ветэрынарную клініку ў фінскай суполцы Сіпаа.

Ветэрынару з Сіпаа (Паўднёвая Фінляндыя) Самулі Хейсканену, які працуе ў клініцы для маленькіх жывёл, пару дзён таму давялося сутыкнуцца з рэдкай з'явай — пухнаты пацыент прыйшоў на прыём самастойна.

Хворае ваверчаня забралася па штаніне на рукі да ветэрынара, і той заўважыў, што ў жывёліны цячэ з носа кроў. Па словах Хейсканена, рудое стварэнне было стомленым і знясіленым, аднак пасля таго, як яго напаілі са шпрыца і далі ежы, яно стала пачувацца лепей.

Ваверчаня пакінулі ў клініцы паправіць здароўе. Па словах Хейсканена, хутчэй за ўсё, дзіцяня выпала з гнязда, і, на шчасце, яму хапіла кемлівасці звярнуцца па дапамогу да людзей.

Фота жывёлінкі, апублікаванае на старонцы ветклінікі ў фэйсбуку, сабрала шквал лайкаў ад карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?