У расійскай Уфе праходзіць саміт БРІКС і ШАС*, у якім бярэ ўдзел і Аляксандр Лукашэнка. Сёння, 8 ліпеня, адбылася яго сустрэча з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным.

kremlin.ru

kremlin.ru

Асноўную ўвагу кіраўнікі дзяржаў удзялілі двухбаковаму супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, пашырэнню культурна-гуманітарных кантактаў, узаемадзеянню ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе прэс-служба Крамля.

Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што «цяпер ужо Сяргей Віктаравіч [Лаўроў, шэф расійскага МЗС] не будзе нас папракаць, што мы арыентаваны ў адзін толькі бок — на Захад. Я жартую, вядома. Мы будзем свае інтарэсы адстойваць і прадстаўляць агульныя інтарэсы ў арганізацыях. Я дзякую Вам».

Пуцін зрэагаваў: «Не толькі на захад Расійскай Федэрацыі, але і на іншыя рэгіёны».

Лукашэнка паправіўся: «Гэта дакладна — і Заўралле».

***

*ШАС — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе Кітаем, Расіяй, Казахстанам, Таджыкістанам, Кыргызстанам і Узбекістанам.

БРІКС — група з пяці буйных краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна