У лістападзе 2009 года Сільвіа Берлусконі наведваў Мінск

У лістападзе 2009 года Сільвіа Берлусконі наведваў Мінск

Суд Неапаля прызнаў былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі вінаватым у подкупе сенатараў з мэтай змяшчэння ўрада Рамана Продзі і прысудзіў да трох гадоў турмы. Пра гэта ў сераду, 8 ліпеня, паведамляе газета La Stampa.

Суд таксама забараніў Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады на працягу пяці гадоў. Іншы фігурант справы, Вальтэр Лавітола, таксама атрымаў тры гады турмы.

Адвакат Берлусконі Нікола Гедыні назваў рашэнне суда «відавочна несправядлівым і неабгрунтаваным».

Ён падкрэсліў, што тэрмін іскавай даўнасці па гэтай справе скончыцца 6 лістапада — гэта дазволіць былому прэм'еру пазбегнуць зняволення.

Нягледзячы на хуткае заканчэнне тэрміну іскавай даўнасці, абарона Берлусконі мае намер аспрэчваць рашэнне суда. Гедыні выказаў надзею, што Апеляцыйны суд здыме з яго абвінавачванні.

Пракуратура прасіла прысудзіць Берлусконі да пяці гадоў зняволення. Па версіі ведамства, у 2008 годзе ён падкупіў некалькі сенатараў, каб дамагчыся падзення ўрада Рамана Продзі. Сам Продзі, даведаўшыся пра рашэнне суда, заявіў, што да гэтага часу дакладна не ведаў, ці падкупляў Берлусконі сенатараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?