Колькасць падпісчыкаў суполкі «Нашай Нівы» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» падбіраецца да 10 тысяч чалавек. Па стане на 11:25 10 ліпеня быў зафіксаваны 9971 падпісчык.
Кожны трэці чытач — маладзён ва ўзросце ад 24 да 27 гадоў, прычым хлопцаў істотна больш, чым дзяўчат, прапорцыя апошняга часу складае 74/26.
Фактычна штодзень расце колькасць прагляду суполкі з мабільных прыладаў. Лічба ўжо перавысіла 60%.
Абсалютная большасць чытачоў суполкі знаходзяцца ў Беларусі — 87%. Таксама «Нашу Ніву» «Укантакце» чытаюць у Расіі (4% наведнікаў), Украіне (3%), ЗША (2%) і Польшчы (1%).
Сярод гарадоў у лідарах Мінск (47%), Гродна (5%), Гомель, Віцебск, Брэст (па 3%).
Далучайцеся да суполкі «Нашай Нівы»!





