Месца правядзення фестывалю Galapagai

Месца правядзення фестывалю Galapagai

Літоўскі фестываль Galapagai, на якім 24—25 ліпеня выступяць Trubetskoy, Pendulum, MobbDeep, Аліна Арлова і іншыя вядомыя артысты, абвесціў конкурс на другога артыста ад Беларусі. Беларускія гледачы могуць атрымаць на фэст бясплатныя візы.

«На наш погляд, гэта павінен быць моладзевы артыст, – кажа кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс. Гэта можа быць інды-рок ці інды-поп, рэп ці электроніка. Могуць быць іншыя стылі. Галоўнае – сучасны, яскравы і энэргічны».

Артыст атрымлівае аплату дарогі і жытло ў дзень выступа. Акрамя гэтага, выступ на Galapagai можа стаць мастом у Еўропу – на мерыпрыемства з мэтай пошука новых талентаў прыедзе некалькі прадстаўнікоў еўрапейскіх музычных фэстаў.

Заяўка мусіць змяшчаць спасылкі на 3 канцэртных відэа на YouTube, дасылаць яе трэба на мэйл [email protected] не поздней за 12 ліпеня. Пераможцу абяруць арганізатары.

Квіток для наведнікаў на два дні фестывалю каштуе ад 700 тысяч рублёў, прадстаўляюцца бясплатныя візы.

Чытайце падрабязней: Як атрымаць бясплатную візу на Galapagai ў Літве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0