На наступным тыдні гарадская рада Вільні будзе вырашаць пытанне ўвядзення «падатку на падушку» з 2016 года.

Калі прапанову ўхваляць, то з наступнага года турысты, якія будуць начаваць у гасцініцах, будуць плаціць па 0,5 еўра ў суткі, а з 2017 — па 1 еўра.

Ад гэтага падатку вызваляць хворых, дзяцей, інвалідаў і турыстаў, якія прыязджаюць у Вільню надоўга. Таксама прапануюць, каб з 2016 падатак не распаўсюджваўся на групы, якія браніруюць больш за 10 пакояў, бо ў некаторых гасцініц ўжо ёсць дамовы на вялікія замовы на наступны год.

На дадзены момант «падатак на падушку» спаганяюць у Друскеніках, Бірштонасе і Паланзе. У Паланзе турысты плацяць 0,3 еўра, у Бірштонасе і Друскеніках — па 0,58 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?