Галкіпер мадрыдскага «Рэала» Ікер Касільяс дасягнуў пагаднення з кіраўніцтвам клуба адносна ўмоў свайго пераходу ў «Порту», паведамляе championat.com са спасылкай на Onda Cero.
isportstimes.com
Паводле інфармацыі крыніцы, Касільяс адмовіўся ад часткі належнай яму сумы, пазначанай у яго кантракце з «Каралеўскім клубам». Пагадненне Касільяса з «Рэалам» было ў сіле да лета 2017 года, і за гэты час ён павінен быў атрымаць каля €25 млн без выліку падаткаў.
У бліжэйшыя гадзіны вартавы варот зборнай Іспаніі павінен падпісаць кантракт з «Порту». Касільяс развітаецца з «Рэалам» і яго заўзятарамі 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі.
Спартыўны дырэктар «Порту» Педру Праэнса падзяліўся меркаваннем адносна пераходу Ікера Касільяса ў стан партугальцаў, піша merengues.ru:
«Порту» — вялікі клуб, які прывучыў сваіх заўзятараў да поспехаў, з прыходам Касільяса мы спадзяёмся зноў вярнуць сабе тытул чэмпіёна Партугаліі. Тут Ікер стане сапраўднай іконай.
Мы гаворым пра найлепшага галкіпера ў свеце, які выйграў усё, што толькі магчыма. Партугалія ў чаканні, а Касільяс хоча гуляць за «Порту».