У 2014 годзе арганізацыі рознічнага гандлю Беларусі прадалі 117 тыс. тон шакаладу і іншых кандытарскіх вырабаў з цукру, з іх 81 тыс. тон - айчыннай вытворчасці. Такія звесткі падае Нацыянальны статыстычны камітэт у аглядзе, прысвечаным Сусветнаму дню шакаладу, які адзначаецца 11 ліпеня.

Паводле звестак Белстата, у 2014 годзе на замежны рынак пастаўлена 8,2 тыс. тон шакаладу і шакаладных вырабаў.

У мінулым годзе выраблена 8,599 тон шакаладу і аналагічных вырабаў (у 2013-м - 8,814), шакаладных цукерак - 3.404 (5,782), кандытарскіх вырабаў на аснове цукру і якія змяшчаюць какаву - 12,092 (11,599), кандытарскіх вырабаў на аснове цукру, уключаючы белы шакалад, якія не ўтрымліваюць какавы - 27,168 (28,848), белага шакаладу - 38 (68).

Як адзначылі ў камітэце, у Дзень шакаладу ў розных краінах праходзяць фестывалі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму салодкаму святу. На фабрыках, заводах і ў кандытарскіх усім жадаючым распавядаюць, як і з чаго гатуецца шакалад, праводзяцца конкурсы і дэгустацыі, выставы твораў з шакаладу і майстар-класы, дзе можна паспрабаваць сябе ў ролі шакалацье.

У Беларусі каля года таму ў Віцебску адкрыўся першы музей шакаладу, які адначасова можа размяшчаць прыкладна 100 выставачных салодкіх аб'ектаў - гэта разнастайныя фігуры, выкананыя ў тэхніцы ліцця, і больш складаныя, камбінаваныя, а таксама карціны, намаляваныя шакаладам па шакаладу.

У чэрвені 2015 там з'явілася шакаладная карта горада, якая ў дні «Славянскага базару» дапаможа гасцям горада не заблукаць і знайсці ўсе знакавыя месцы і канцэртныя пляцоўкі. Карта выканана цалкам з шакаладу з ужываннем натуральных харчовых фарбавальнікаў. На палатне памерам 1,7 м на 1 м і вагой больш за 15 кг адзначаны аб'екты фестывалю.

Радзімай Сусветнага дня шакаладу лічыцца Францыя, паколькі менавіта французы ў 1995 годзе паклалі пачатак гэтага свята. Трохі пазней традыцыі святкавання Дня шакаладу перанялі і іншыя краіны. Сёння яго адзначаюць у Італіі, Германіі, Расіі, Беларусі і многіх іншых краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?