Некалькі дзясяткаў кантрактнікаў з мотастралковай брыгады збеглі з палігона ў Растоўскай вобласці з-за таго, што спалохаліся адпраўкі ваяваць на ўсход Украіны. Пра гэта паведамляе Газета.ru.

Супраць іх узбуджаныя крымінальныя справы. Кожнаму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за самавольнае пакіданне частак.

Па дадзеных выдання, 23-гадовы радавы Анатоль Кудрын ужо асуджаны за дэзерцірства. Ён атрымаў паўгода калоніі-пасяленьня. Яшчэ двое вайскоўцаў знаходзяцца пад арыштам. Следства па іншых уцекачах пакуль працягваецца.

Па версіі следства, кантрактнікі пакінулі палігон, «не жадаючы пераносіць нягоды і цяжкасці вайсковай службы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0