Пра гэта паведаміў падчас простай тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

На простую лінію першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама датэлефанавалася мінчанка, якая папрасіла актывізаваць працу па заварванні смеццеправодаў. Жанчына паскардзілася на частыя засоры і непрыемны пах, якія прыносяць пэўны дыскамфорт жыхарам шматпавярховак. Уладзімір Кухараў праінфармаваў заяўніцу аб тым, што ў сталіцы ўжо закансервавана каля 300 смеццеправодаў. «На сённяшні дзень, каб заварыць смеццеправод, трэба атрымаць згоду жыхароў. На шчасце, станоўча да гэтай ініцыятывы ставіцца ўсё больш гараджан. Завяршыць гэтую працу плануецца на працягу 2016-2017 гадоў», - падкрэсліў ён.

Па словах спецыялістаў, кансервацыя смеццеправодаў дапаможа не толькі істотна палепшыць гігіенічныя паказчыкі ў пад'ездах шматпавярховак, але і стаць для жыхароў дадатковым стымулам да асобнага збору адкідаў. Спецыяльна для гэтай мэты ля дамоў абсталююць кантэйнерныя пляцоўкі, а з часам адкрыюць пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. У бягучым годзе ў горадзе былі праведзены больш за 300 сходаў з насельніцтвам, на якіх уздымалася пытанне аб заварванні смеццеправодаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?