Прадстаўленне цырка-шапіто «Дзіва», якое праходзіла ў Магілёве, ледзь не скончылася траўмамі для гледачоў: падчас выканання нумара на высокіх тумбах з вышыні амаль двух метраў на арэну ўпаў дарослы слон. Падаючы, ён ледзь не заваліўся на гледачоў.

Ніхто з гледачоў і артыстаў не пацярпеў, як слон перажыў падзенне, невядома, інфармуе onliner.by са спасылкай на расейскі канал LifeNews.

Цырк-шапіто «Дзіва» - гэта праект былога галоўнага рэжысёра Белдзяржцырка Сержа Бандарчука. Цырк паказвае свае прадстаўленні ў розных гарадах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?