На перамовах Еўрагрупы ў Бруселі зробленая прапанова, згодна з якой Грэцыя павінна часова пакінуць еўразону. З такім варыянтам вырашэння сітуацыі выступіў, паводле дадзеных нямецкіх СМІ, міністр фінансаў Германіі.

Згодна з прапановай, Грэцыя павінна пакінуць еўразону на пяць гадоў. Прадстаўнікі Афін на перамовах, аднак, абверглі, што падобная ідэя абмяркоўвалася на сустрэчы. Раней нямецкія СМІ напісалі, што міністр фінансаў Германіі Вольфганг Шойбле не ўхваліў новыя прапановы Грэцыі.

Праціўнікамі ідэі выхаду з еўразоны выступаюць Францыя і некаторыя еўрапейскія краіны, якія сімпатызуюць Грэцыі.

У суботу ў Бруселі праходзіць чарговая пазапланавая сустрэча Еўрагруппы. Міністры фінансаў 19 краін павінны прыняць рашэнне, ці даць старт новай праграме дапамогі Грэцыі, ці санкцыянаваць выхад краіны з еўразоны. Канчатковае рашэнне, як паведамляецца, будзе зацверджана на саміце кіраўнікоў усіх 28 дзяржаў ЕС, які пройдзе ў нядзелю.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас выставіў прапановы крэдыторам. Парламент Грэцыі ў ноч на суботу зацвердзіў план эканамічных рэформаў, прапанаваны Цыпрасам. Еўрапейская камісія, Еўрапейскі цэнтральны банк і МВФ станоўча ацанілі гэтыя прапановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?