Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам і 25-годдзем стварэння падатковай службы. 

«Моцная падатковая палітыка — важны элемент эканамічнай бяспекі краіны. Менавіта падатковай службе даручана ганаровая і адказная місія напаўнення бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый», — гаворыцца ў віншаванні. 

Беларускі кіраўнік мяркуе, што задача работнікаў падатковай службы — зрабіць падаткаабкладанне простым і зразумелым для насельніцтва, бізнесу і дзяржаўных органаў. «Вы фарміруеце ў грамадзян разуменне і беражлівае стаўленне да агульнадзяржаўных патрэб. Забеспячэнне празрыстасці і стабільнасці ў падатковай сферы — неад'емная ўмова павышэння эфектыўнасці ўсёй нацыянальнай эканомікі», — падкрэсліў Лукашэнка. 

«Работнік падатковых органаў — ганаровае званне, таму, абараняючы нацыянальныя эканамічныя інтарэсы, вы павінны вызначацца сумленнасцю, прынцыповасцю і патрабавальнасцю, найперш да сябе», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?