У Любанскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці на гэтым тыдні былі знойдзеныя і знішчаныя два буйных палі дзікарослых канопляў.

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, паблізу вёскі Сосны-2 Любанскага раёна супрацоўнікі крымінальнага вышуку і аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Любанскага РАУС выявілі поле плошчай 2,5 гектара.

Паблізу пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна участковым інспектарам міліцыі знойдзенае поле плошчай амаль у 1 гектар. На працягу дня дзікарослыя каноплі былі скошаныя і знішчаныя з ужываннем сельскагаспадарчай тэхнікі.

Агульная вага знішчаных нарказмяшчальных раслін склала больш за 6 т.

У цяперашні час на тэрыторыі Мінскай вобласці працягваецца спецыяльная праграма «Мак». З 1 чэрвеня ўжо выяўлена 435 пасеваў раслін з утрыманнем наркотыкаў. Агульная вага знішчанага маку і канопляў склала 12 760 кг. У дачыненні да грамадзян складзена 347 адміністрацыйных пратаколаў за незаконнае вырошчванне нарказмяшчальных раслін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?