Колькасць ахвяр абрушэння казармы дэсантнікаў у Омску ўзрасла да 23, паведамляе tvrain.ru са спасылкай на Мінабароны Расіі.

ria.ru

ria.ru

19 вайскоўцаў, паводле яго слоў, знаходзяцца ў медыцынскіх установах. Траіх змясцілі ў санітарную частку вучэбнага цэнтра.

У нядзелю ўвечары, пасля адбою, у казарме 242-га цэнтра падрыхтоўкі спецыялістаў ПДВ у пасёлку Светлы на ўскраіне расійскага Омска абваліўся дах чатырохпавярховага будынка, таксама часткова абваліліся сцены.

У момант здарэння ў казарме знаходзіліся 337 чалавек, з іх 38 апынуліся пад заваламі. Выратавальныя працы працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0