Новым уласнікам кантрольнага пакета «Белгазеты» стаў уладальнік кампаніі «ГЦ Снамі» Сяргей Ісаеў. Ён плануе захаваць папяровую версію газеты і паралельна праз два месяцы вывесці прадукт у інтэрнэт.

Сяргей Ісаеў выкупіў 75%-ую долю непасрэдна ў расійскага «Выдавецкага дома «Камсамольская праўда». 25%-ая доля «БелГазеты» застаецца ў руках аднаго з яе заснавальнікаў Ігара Высоцкага.

«Белорусская газета» (пазней па патрабаваннях беларускага заканадаўства яна змяніла назву на «БелГазета») была створана ў 1995 годзе журналістамі Ігарам Высоцкім, Аляксандрам Вальвачовым і Аляксандрам Міхальчуком.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?