Аляксандр Лукашэнка выступіў на закрыцці 24-га фестываля «Славянскі базар» у Віцебску.
Яго выступ няраз перарырваўся апладысментамі і быў досыць эмацыйным.
«Я не мог не прыехаць на адкрыццё, бо ўвяз у Славянскім базары, не па калена, а па пояс. Але не змог удзельнічаць у адкрыцці», — сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы на мінулым тыдні браў удзел у самітах ва Уфе.
Лукашэнка ўручыў сёння ўзнагароду «Праз мастацтва да міру і ўзаемарузмення» народнаму артысту Азербайджана Паладу Бюль-бюль аглы. Украінская спявачка Ганна Цвердаступ атрымала спецпрыз прэзідэнта.
Бюль-бюль аглы ўручыў Лукашэнку сімвалічанага голуба міру, заклікаў беларускага кіраўніка на ім распісацца.
Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў віцьбічам за душэўны прыём і рэзюмаваў: «Міру, міру — вам, а астатняе мы знойдзем».