Часопіс Focus, які выходзіць раз у тыдзень у Мюнхене падлічыў, колькі кожная краіна еўразоны будзе вымушана заплаціць Грэцыі. Самы вялікі рахунак атрымае Люксембург, кожны з жыхароў якога заплаціць за пакет дапамогі 1260 еўра.
Наступнымі ў спісе ідуць Галандыя (946,1 еўра), Германія (956,3) і Аўстрыя (929,4). Пятую пазіцыю займае Фінляндыя (925,9 еўра).
Менш за ўсё грашовых сродкаў на Грэцыю выдаткуюць жыхары Літвы (113,3), Кіпра (122,2) і Латвіі (125).
Разлік часопіса грунтуецца на дадзеных эканамічнага інстытута IFO і міністэрства фінансаў Германіі.
Памер трэцяга пакета дапамогі Грэцыі складзе прыкладна 86 млрд еўра.
0
0
0
0
0
0