Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці наведае Беларусь з афіцыйным візітам 16-17 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі кіраўніка малдаўскай дзяржавы.

У Мінску запланаваны сустрэчы прэзідэнта Малдовы з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Акрамя таго, Мікалай Цімофці сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. Плануецца, што ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў у Мінску будзе падпісаны пакет дакументаў па шэрагу напрамкаў беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва.

У склад дэлегацыі Малдовы ўвойдуць таксама віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Стэфан Брыдэ, міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Іон Сула, міністр транспарту і дарожнай інфраструктуры Васіль Ботнар, башкан (кіраўнік) Гагаузскай аўтаноміі Ірына Улах, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Дзідзіліка, віцэ-мэр муніцыпія Кішынёў Ністар Гразаву, старшыня Вышэйшай судовай платы Міхай Паалелунж і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?