Замежныя спецслужбы могуць быць датычныя да масавых атручванняў спайсамі ў Расіі ў мінулым годзе. Пра гэта паведаміў кіраўнік ФСКН Віктар Іваноў, выступаючы на калегіі ведамства, перадае ТАСС.

«Называючы рэчы сваімі імёнамі, на тэрыторыі Расіі быў ажыццёўлены самы сапраўдны ўкід новага віду наркотыку з выяўленымі ўласцівасцямі баявога атрутнага рэчыва. Дадзеная інфармацыя дазваляе лічыць, што да гэтага маглі мець дачыненне спецыяльныя службы», — сказаў ён.

Пры гэтым яшчэ ў канцы красавіка Іваноў заяўляў, што новыя віды спайсаў могуць выкарыстоўвацца для арганізацыі «каляровых рэвалюцый». Агенцтву «РІА Новості» ён казаў, што што падобную працу праводзяць навуковыя інстытуты ЗША і Брытаніі.

Дырэктар ФСКН неаднаразова выказваў меркаванне, што актыўны ўдзел у падзеях ўкраінскага Майдану прынялі наркаманы, якіх «таталітарныя секты падсадзілі на метадон (сінтэтычны аналаг гераіну)».

Паводле дадзеных наркапаліцыі, у асноўным курыльныя сумесі ў Расію паступаюць з азіяцкага рэгіёну, дзе іх вырабляюць у падпольных хімічных лабараторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?