У 1936 годзе павятовы аддзел у Глыбокім прыняў ухвалу аб зліквідаванні ў Докшыцах гарадской управы і паніжэнні іх да статуса вёскі, як цэнтра сельскай гміны. Аб гэтым паведамляла газета «Кур’ер Віленьскі».

Не ўдалося Глыбокаму зжэрці Докшыцы! З Варшавы грозна памахалі пальцам! Маўляў, пяць вякоў Докшыцы былі прывілеяваным каралеўскім местам! Не Глыбокае Докшыцам давала статус горада, не вам адбіраць!

Пасля адыходу Дзісенскага павета ў склад ІІ Рэчы Паспалітай, цэнтрам павета стала Глыбокае. Аднак палякі захавалі колішнюю назву павета. Пры паляках Глыбокае і займела статус горада (хаця, як мястэчка яно было большае па насельніцтве, чым некаторыя вядомыя павятовыя гарады). Глыбокае было другім горадам па насельніцтве пасля Вільні ў Віленскім ваяводстве (1921-39 гг).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?