Косткі ручыцы аўстралапітэка седыба на далоні сучаснага чалавека. Фота: Peter Schmid

Косткі ручыцы аўстралапітэка седыба на далоні сучаснага чалавека. Фота: Peter Schmid

З анатамічнага пункту гледжання нашыя рукі больш прымітыўныя за лапы шымпанзэ, сцвярджаюць навукоўцы ў часопісе Nature Communications.

Навукоўцы прааналізавалі анатамічныя рысы вялікага пальца і астатняй ручыцы чалавека, шымпанзэ і іншых малпаў, прота-людзей кшталту ардыпітэкаў і аўстралапітэкаў седыба. Аказалася, што лапы шымпанзэ значна далей за чалавечыя сышлі ў эвалюцыі ад меркаванага агульнага продка.

Праз камп’ютарнае мадэляванне навукоўцы вызначылі, што меркаваны агульны продак чалавека, які мае быць падобным да ардыпітэкаў (што жылі каля 4,4 млн год таму), меў лапы, больш падобныя да сучаснага чалавека і гарыл.

Шымпанзэ і арангутаны маюць больш складаную і менш падобную да прародзіча форму ручыцы: іх лапы прыстасаваныя да жыцця на дрэвах. Ім прасцей утрымліваць прадметы і лазаць па дрэвах з дапамогай доўгіх чатырох пальцаў, хай вялікі палец і карацейшы за чалавечы, што робіць цяжэйшым, напрыклад, кіданне прадметаў.

Мяркуецца, што продак чалавека засвоіў прылады працы не праз «больш універсальную» руку, а праз развіццё мозгу, што дазволіла каардынаваць дзеянні рук. Больш прымітыўная форма не дае пераваг пры жыцці на дрэвах, але дазваляе аднолькава добра (ці аднолькава дрэнна) вырашаць большую колькасць задач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?