Хоць нага чалавека ў бліжэйшыя 15 год наўрад ці ступіць на Чырвоную планету, прагуляцца па Марсе можна віртуальна: NASA запусціла інтэрактыўную анлайн-карту Mars Trek, перадае CNET.

Як і на Google Earth, карыстальнік Mars Trek, названых у гонар серыялу «Стар Трэк», можа праглядзець карты ў 2D і 3D, як са спадарожнікавымі здымкамі, так і са схемамі.

Ёсць і каляровая мапа вышыняў. Таксама дзейнічае пошук па месцах, адзначаныя важныя для чалавецтва і марсаходаў пункты. Сабраныя хіба не ўсе звесткі, атрыманыя чалавецтвам пра планету.

Mars Trek дазваляе сярод іншага спампаваць мадэль Марса для 3D-прынтара і стварыць сваю маленькую чырвоненькую планетку, што будзе карысным для ўстаноў адукацыі.

Павандруйце таксама: Зямля Google пахвалілася ўсім, што ўмее

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?