У Гродзенскай вобласці поўнасцю знятая забарона на наведванне лясоў, паведаміла 15 ліпеня прэс-служба Мінлясгаса. У гэтым рэгіёне «ўстаноўлены I клас узгарання».

Напярэдадні ведамства праінфармавала аб зняцці забароны на наведванне лясоў у васьмі раёнах: Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах Мінскай вобласці, Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці, Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, Віцебскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў раёне Бягомля (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне забароны на наведванне лясоў прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (4,5 млн рублёў). Калі парушэнне пацягне знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянікаў, памер штрафу ўзрасце і складзе ад 25 да 50 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?