У Мінску вызначаныя месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Гэта рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу з 23 ліпеня і дзейнічае да 21 жніўня 2015 года ўключна, паведамілі ў прэс-службе.

Пікетаванне забаронена на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах; на тэрыторыі Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа; на адлегласці менш як 200 м ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў; на адлегласці менш як 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Устаноўлена, што пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў можа праводзіцца з 8.00 да 22.00.

Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў Мінску ў час збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?