Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, кіраўніца ягонай ініцыятыўнай групы, перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

У складзе групы больш за 1700 чалавек.

Сярод іх такія вядомыя ў краіне людзі, як Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў, Радзім Гарэцкі, Сяргей Законнікаў.

Пасля таго, як Марына Адамовіч выйшла з Цэнтральнай выбарчай камісіі, яна паведаміла журналістам, што прадстаўнікі ЦВК сказалі, што разгляд дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, праўдападобна, адбудзецца ў панядзелак 20 ліпеня. Пра канчатковае рашэнне Цэнтравыбаркам паведаміць спадарыні Адамовіч тэлеграмай.

Журналісты запыталіся, што будзе рабіць каманда Мікалая Статкевіча, калі ЦВК вынесе адмоўны вэрдыкт і не зарэгіструе ініцыятыўную групу. На гэта спадарыня Адамовіч адказала:

«Па-першае, гэтае рашэнне можна абскардзіць ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь (такой магчымасці не было на ранейшых прэзідэнцкіх выбарах), а ўжо канчатковае рашэнне пра тое, што рабіць далей, мы прымем пасля вынясення рашэння Вярхоўным Судом».

* * *

ЦВК: Шанцаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Статкевіча няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?