«Бюджэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі фармуецца ў асноўным за кошт узносаў, якія плаціць кожны член, а таксама за кошт дзяржпадтрымкі», — заявіў другі сакратар цэнтральнага камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Адна з крыніцаў даходаў — паступленні ад студэнцкіх атрадаў. Паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі, работнікі вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку.

«Для таго каб арганізаваць працу студатрада, закупіць форменную вопратку, арганізаваць экскурсіі і іншай вольны час, патрэбныя сродкі. Таму мы прапануем удзельнікам будатрадаў напісаць заяву, згодна з якім яны пералічваюць нам 4% ад сваёй зарплаты», - заявіў прадстаўнік моладзевага саюза.

У 2014 годзе сярэдні заробак удзельнікаў студатрадаў склаў 4 мільёны рублёў. Гэта значыць, кожны работнік накіраваў БРСМ каля 160 тысяч рублёў.

Усяго ў 2014 годзе, па словах Клішэвіча, у руху было задзейнічана 64 тысячы чалавек. Значыць, моладзевы саюз атрымаў ад удзельнікаў студатрадаў не менш за 10,2 мільярда рублёў ці крыху больш за $1 мільён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?