Фота з сайта brutalgamer.com

Фота з сайта brutalgamer.com

Нейрабіёлагі Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі (ЗША) эксперыментальна вызначылі, што недахоп сну можа прывесці да няправільнай інтэрпрэтацыі чалавекам выразу твару іншага чалавека, пра што распавялі ў часопісе Journal of Neuroscience.

Пасля 24 гадзін без сну паддоследныя сталі бачыць варожыя выразы твараў на тых фота, дзе на самой справе дэманстраваліся нейтральныя ці добразычлівыя выразы твараў.

У эксперыменце ўзялі ўдзел 18 здаровых дарослых людзей. Ім паказалі 70 фота з рознымі выразамі твараў, рэакцыю на фота запісалі праз функцыянальную магнітна-рэзанансную тамаграфію і рэгістрацыю частаты сардэчных скарачэнняў. Падчас сну ў ходзе тэстаў запісвалася электраэнцэфалаграма.

Як высветлілася, ад недахопу сну узаемадзеянне структур мозгу, адказных за распазнанне эмоцый, і вегетатыўнай ды нервовай сістэм збіваецца — чалавек бачыць пагрозу там, дзе яе няма. Пры чым важна не проста колькасць праспаных гадзін, а працягласць фазы хуткага сну (падчас якой, як сёння лічыцца, людзі бачаць сны), падчас якой зніжаецца ўзровень гармонаў стрэсу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?