Тут і ніжэй фота: @reaching_assholes via Instagram

Тут і ніжэй фота: @reaching_assholes via Instagram

Выпускніцы мінскіх школ, 17-гадовыя Глорыя і Ліза дайшлі пешшу ад Мінска да Масквы. Пра іх падарожжа распавёў Onliner.by, гісторыяй зацікавіўся расійскі TJournal.

Больш за 700 кіламетраў дзяўчаты прайшлі за 23 дні. Бацькам ім давялося хлусіць, што ў Маскву паляцелі на самалёце.

Дзяўчаты вырашылі выправіцца ў падарожжа пасля простага жарту падчас пасядзелкі ў кавярні. З цягам часу яны сталі ўспрымаць жарт усё больш сур’ёзна: набылі намёт, спальнікі, партатыўныя зарадкі для тэлефонаў і энергетычныя батончыкі на выпадак, калі з ежай будзе зусім цяжка. Таксама з сабой яны мелі «сэлфі-палку». Грошай з сабой дзяўчаты не бралі — харчаваліся тым, чым пачастуюць добрыя людзі ў вёсках ці на запраўках.

Ліза і Глорыя паспяхова дайшлі да Масквы, хаця па дарозе давялося і пасварыцца, і нахлусіць бацькам (нават папрасіць знаёмага з Масквы зрабіць скрыншот са сваімі каардынатамі, каб адаслаць бацькам ды паказаць, што яны ўжо ў Маскве, ды скідаць свае старыя фота адтуль). За дзень, кажуць яны, праходзілі да 60 кіламетраў. Толькі пад Маскоўскай кальцавой іх падабрала сяброўка. На Краснай плошчы іх ужо сустракалі фанаты.

Падчас падарожжа дзяўчаты вялі блог у Instagram і відэаблог на Youtube пад агульным загалоўкам «Дасягнуўшы дупы».

На Youtube ужо апублікаванае відэа пад назвай «Трэйлер фільма «Дасягнуўшы дупы»».

У Мінск Глорыя і Ліза збіраюцца вяртацца ўжо больш традыцыйным транспартам — стаміліся. Па вяртанні яны маюць багата планаў, але пакуль не плануюць нікуды паступаць, хочуць адпачыць ад вучобы. Абедзьве супрацоўнічаюць з мадэльнымі агенцтвамі і спадзяюцца падпісаць кантракты ў Еўропе ці Азіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?