Расавіяцыя не згодная з высновамі галандскіх следчых аб прычынах гібелі «Боінга» ў Данецкай вобласці 17 ліпеня 2014, заявіў намеснік кіраўніка ведамства Алег Старчавы.

У пачатку ліпеня галандскі бок перадаў Расіі і іншым зацікаўленым краінам праект дакладу аб выніках следства.

На думку расійскіх спецыялістаў, якія азнаёміліся з папярэднімі высновамі, ракета, якая збіла самалёт, не магла быць запушчана з тэрыторыі, кантраляванай узброенымі прыхільнікамі «ДНР» — у гэтым выпадку яе б засеклі расійскія радары ў Растове-на-Доне, заявіў Старчавы.

Ён удакладніў, што ракету, запушчаную з падкантрольнай Кіеву тэрыторыі, расійскі радар мог і не заўважыць.

Таксама прадстаўнік Расавіяцыі паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, што лічыць абгрунтаванай і яшчэ адну версію — пра тое, што «Боінг» быў збіты ракетай тыпу «паветра-паветра».

Паводле яго слоў, расійскі бок перадаў свае заўвагі галандскаму боку, аднак не ўдакладніў, пра якія менавіта заўвагі ідзе гаворка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?