Праз 12 месяцаў пасля трагедыі MH17, апублікаваныя новыя доказы віны баевікоў у трагедыі, піша УНІАН.

Журналісты News Corp Australia апублікавалі кадры, знятыя самімі баевікамі на месцы крушэння Боінга адразу пасля трагедыі.

На відэа, скрыншоты з якога апублікаваныя, запісаныя першыя хвіліны пасля выяўлення збітага баевікамі камерцыйнага авіялайнера.

На іх відаць, як баевікі фатаграфуюць рэшткі загінулых пасажыраў, а таксама аглядаюць іх асабістыя рэчы.

Як паведамляе выданне, баевікі аглядалі сумкі ахвяр, пасля чаго сабралі цэлую кучу з мабільных тэлефонаў і асабістых рэчаў пасажыраў.

Камандзір, які прыбыў на месца, па тэлефоне камусьці распавядае, што было два самалёты, пасля чаго загадвае ўсім цывільным ачысціць тэрыторыю і нічога не здымаць з-за боязі, што кадры патрапяць у інтэрнэт.

Камандзір за кадрам кажа: «Яны кажуць, што Сухі збіў грамадзянскі самалёт (…)», «Так і ёсць … Гэта пасажырскі самалёт».

Пазней ён паказвае ID-карту сцюардэсы. «Бачыш, яны замежнікі, малайзійцы», — кажа ён.

Невядомы камандзір атрымлівае шматлікія тэлефонныя званкі, у тым ліку ад завадатара баевікоў з Данецка, якога завуць Руслан, Уладзіміра Анцюфеева — былога кіраўніка КГБ кантраляванага Расіяй Прыднястроўя, і аднаго з верхаводаў луганскіх баевікоў з імем «Калян», гаворыцца ў артыкуле.

«Боінг» Malaysia Airlines, што ляцеў рэйсам Амстэрдам — Куала-Лумпур быў збіты роўна год таму, 17 ліпеня 2014 г., над Данецкам. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна