Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—маі 2015 года знізіліся на 5% да ўзроўню студзеня—мая 2014 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. 

Падзенне назіраецца з пачатку гэтага года: за студзень — на 2,5%, студзень—люты — на 3,4%, студзень—сакавік — на 3,8%, студзень—красавік — на 4,8%.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 60,4%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,9%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23,3%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 8,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?