Рада Адзінай Лігі ВТБ сёння на пасяджэнні ў Маскве зацвердзіла фармат і склад удзельнікаў чэмпіянату-2015/16. У новым сезоне баскетбольнай Адзінай Лігі ВТБ, як і ў папярэднім, прымуць удзел 16 клубаў, у тым ліку мінскія «Цмокі».

Таксама сярод удзельнікаў — пачатковец Лігі, грузінскі клуб «Віта» з Тбілісі. Рашэнне аб уключэнні «Віты» ў склад удзельнікаў чэмпіянату было аднагалосна зацверджана на Радзе Лігі. Грузінская каманда заменіць расійскія «Чырвоныя Крылы», якія не згуляюць у Адзінай Лізе ВТБ у новым сезоне.

Фармат спаборніцтвы не зведаў змен. Рэгулярны сезон Адзінай Лігі ВТБ стартуе ў кастрычніку 2015 года і завершыцца ў красавіку 2016 года. Кожная каманда правядзе 30 гульняў: адну дома, адну ў гасцях.

Восем найлепшых каманд па выніках «рэгуляркі» прымуць удзел у плэй-оф, які пройдзе ў маі — чэрвені 2016 года.

У мінулым годзе «Цмокі» фінішавалі на 15-м месцы з 7 перамогамі і 23 паразамі, апярэдзіўшы «Чырвоныя Крылы» толькі за кошт лепшай розніцы ачкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0