Хакейнае мінскае «Дынама» пацвердзіла скасаванне кантракту з генеральным дырэктарам клуба Максімам Суботкіным.

«Былі разгледжаны пытанні фінансавання бабруйскага філіяла клуба, а таксама вынікі ўнутранай праверкі.

З улікам новых стратэгічных задач, якія стаяць перад ЗАТ «ХК Дынама-Мінск», першачарговымі ў якіх стаяць спартыўныя вынікі, назіральная рада разгледзела кадравыя пытанні. Так па рашэнні агульнага сходу акцыянераў скасаваны кантракт з генеральным дырэктарам клуба Максімам Суботкіным. В.а. генеральнага дырэктара прызначаны намеснік генеральнага дырэктара па спорце — генеральны менеджар Уладзімір Беражкоў», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?