Каля 130 старых дамоў плануецца знесці ў Мінску ў другой палове 2015 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
«У Мінску практычна няма свабодных тэрыторый, якія можна выкарыстоўваць для будаўніцтва жылля. У той жа час у кожным раёне горада налічваецца немалая колькасць адселеных некалькі гадоў таму старых дамоў. Яны не толькі псуюць знешні выгляд сталіцы, але і з'яўляюцца прытулкам для людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, — сказаў Уладзімір Кухараў. — У цяперашні час зносу падлягаюць 159 кінутых дамоў. У другім паўгоддзі УКБ плануюць ліквідаваць каля сотні пабудоў, ЖРЭА — 28, у першай палове 2016 года — 20 і 7 адпаведна».
З гарадскога бюджэту на правядзенне гэтых работ выдзелена Br118 млрд. Паводле слоў першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама, вызваленыя тэрыторыі зоймуць дамы для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.