Паводле матэрыялаў 10 упраўлення па Мінскай вобласці ГУБАЗіК, МУС распачатая крымінальная справа супраць чатырох жыхароў Мінскага раёна, чыімі ахвярамі сталі жанчыны, якія займаліся прастытуцыяй, паведамляецца на сайце МУС.

Мужчыны 24-29 год выкарыстоўвалі кашулі, шаўроны і пагоны невядомага ўзору, імітацыі пасведчанняў супрацоўнікаў МУС і кабуры з пнеўматычнымі пісталетамі. Пад выглядам міліцыянтаў адымалі грошы ў прастытутак, гвалцілі іх і вывозілі за горад.

Некаторых ахвяр злачынцы трымалі ў сябе дома па 2-3 дні, дзе здзекаваліся з іх.

Паведамляецца, што злачынцы пазнаёміліся ў месцах пазбаўлення волі, адкуль выйшлі каля двух год таму. Яны ўсведамлялі нелегальны статус прастытутак, чым вырашылі скарыстацца. Вызначана больш за 10 жанчын ва ўзросце 25-30 год, якія сталі іх ахвярамі.

Тры ўдзельнікі злачыннай групоўкі змешчаныя ў СІЗА, яшчэ адзін адпушчаны пад абавязальніцтва пра яўку. Распачатыя справы па сямі артыкулах крымінальнага кодэксу РБ па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах. ГУБАЗіК і Следчы камітэт шукаюць іншых удзельнікаў злачыннай групоўкі і магчымых пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?