Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік сёння пасля пасяджэння камісіі заявіў:

 «Падчас усіх выбарчых кампаній з'яўляюцца людзі, якія хочуць падняць ці свае асабістыя праблемы: або жыллёвае пытанне не вырашалася, або кагосьці пакрыўдзілі. Але і ёсць людзі, якія хочуць наўпрост папіярыцца. Артыст, у нас былі такія выпадкі, вылучае сваю кандыдатуру, каб стаць больш вядомым, прадпрымальнік, каб імідж свой неяк падняць. Так што я тут не бачу нічога заганнага. І калі я сёння паглядзеў, у СМІ з'явілася інфармацыя, што там фрыкі паявіліся нейкія. Яны былі заўсёды і ўсюды, яны і ў наступным будуць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?