Вольга Кузькова, якая на конкурсе «Міс Расійская Футбольная прэм’ер-ліга» атрымала ўзнагароду «Міс Чароўнасць», аказалася прыхільніцай неанацысцкіх поглядаў.

За кандыдатку з Масквы, якая заўзее за ЦСКА, было аддадзена больш за паўтары тысячы галасоў карыстальнікаў. 

Але скандал стаў разгарацца пасля таго, як журналісты адкапалі ў сацыяльных сетках старонку Кузьковай, на якой знайшлі фатаграфіі, якія паказваюць ультраправыя палітычныя погляды канкурсанткі.

На здымках яна пазіруе побач з неанацысцкімі надпісамі, а таксама суправаджае свайго маладога чалавека, які, гледзячы па татуіроўках і вопратцы, таксама з’яўляецца неанацыстам. Адна з фатаграфій падпісана характэрнай фразай «усім зігулі ад кісулі».

Агульнавядомым з’яўляецца факт, што актыўныя фанаты і хуліганы маскоўскага ЦСКА прытрымліваюцца правых ці ўльтраправых поглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?