Па стане на 21 ліпеня, лясы па-ранейшаму закрытыя для наведвання ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Гомельскай вобласці забарона на наведванне лясоў не дзейнічае ў Светлагорскім, Петрыкаўскім, Добрушскім, Гомельскім і Мазырскім раёнах, у Мінскай — забарона знятая ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Крупскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Смалявіцкім, Старадарожскім раёнах; у Магілёўскай — дазволена наведваць лясы ў наступных раёнах: Бабруйскім, Кіраўскім, Клічаўскім, Магілёўскім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім, Асіповіцкім, Чэрыкаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Краснапольскім.

Забарона на наведванне лясоў знятая ва ўсіх раёнах Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?