66-гадовы акцёр прыбыў разам з прадзюсарам будучага фільма пад рабочай назвай «Нармандыя-Нёман» (Францыя — Расія — Беларусь). Апрача таго, Дэпард'ё, які мае рэстаранны і аграрны бізнес, мае намер азнаёміцца з мясцовай сельскай гаспадаркай.

У паездцы акцёра суправаджае беларускі пасол у Парыжы Павел Латушка.

«Я складаю меркаванне аб краіне не з нечых слоў, а пабываўшы ў ёй асабіста. Пра Беларусь я шмат чаго даведаўся, калі быў у суседняй Расіі. Мне сказалі: а вы ведаеце, што Аляксандр Лукашэнка на мінулых выбараў набраў больш за 80% падтрымкі? Многіх у Еўропе гэта здзіўляе, а я вырашыў пераканацца ва ўсім сам. Наогул, лічу, што Беларусь даўно варта прыняць у еўрапейскую сям'ю краін», — сказаў акцёр.

3 ліпеня Дэпардзьё наведаў пасольства Беларусі ў Францыі і павіншаваў супрацоўнікаў дыпмісіі з Днём Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?