Дні зніжак пройдуць у буйных універмагах Мінска з 22 па 30 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Гандлёвы дом «На Нямізе» дае пакупнікам 20-працэнтную зніжку 22 ліпеня. Набыць тавар танней на 15% змогуць мінчане і госці сталіцы 22 і 29 ліпеня ў «Кірмашы». У ЦУМе зніжка 17% будзе дзейнічаць 23 ліпеня. ГУМ падорыць сваім пакупнікам 15-працэнтную зніжку 30 ліпеня.

У пачатку жніўня ў сталіцы каля Палаца спорту пройдзе трэці спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў. На мерапрыемстве са зніжкамі да 70% можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і, а таксама прадукцыю грамадскага харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?