Еўрапейскі Саюз выдзеліў Украіне 600 млн еўра першага траншу макрафінансавай дапамогі агульным аб'ёмам 1,8 млрд еўра, паведамляецца на сайце прадстаўніцтва ЕС ва Украіне.

Паводле паведамлення, гэтыя сродкі накіраваныя на пакрыццё тэрміновых патрэбаў у фінансаванні, з якімі сутыкаецца Украіна, падтрымліваючы эканамічную стабілізацыю ў краіне. Акрамя таго, у паведамленні адзначаецца, што сродкі таксама накіраваныя на дапамогу ў рэалізацыі важных рэформаў у галіне дзяржаўных фінансаў, у энергетычным сектары, сацыяльнай абароне, у бізнес-асяроддзі і фінансавым сектары.

«Падтрымліваючы праграму рэформаў украінскага ўрада ў гэтых абласцях, ЕС мае намер дапамагчы Украіне закласці аснову для трывалага вяртання да эканамічнага росту», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?