Нясвіжскі і Клецкі раённыя выканаўчыя камітэты (Мінская вобласць) адмянілі забарону на наведванне лясоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. 

Па стане на 22 ліпеня ў Гомельскай вобласці забарона на наведванне лясоў знята ў Светлагорскім, Петрыкаўскім, Добрушскім, Гомельскім і Мазырскім раёнах, у Мінскай — у Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Клецкім, Крупскім, Нясвіжскім, Маладзечанскім, Мядзельскім, Смалявіцкім, Старадарожскім раёнах; у Магілёўскай — у Бабруйскім, Кіраўскім, Клічаўскім, Магілёўскім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Глускім, Асіповіцкім, Чэрыкаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Краснапольскім. 

Таксама забарона на наведванне лясоў знятая ва ўсіх раёнах Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Па-ранейшаму лясы закрыты для наведвання ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?