Беларусы жывуць у атачэнні ў асноўным славянскіх народаў і толькі на паўночным захадзе сутыкаюцца з балцкімі народамі (літоўцамі і латышамі). Доўгі час нашы продкі мелі слабую этнічную самасвядомасць, але адрознівалі сябе ад суседзяў, якім давалі розныя этнонімы. Даўней не было афіцыйных назваў народаў, і таму гэтыя назвы не супадаюць з цяперашнімі. 

Шырока вядома, што сучасных палякаў некалі называлі «ляхамі», а расейцаў — «маскалямі»… Пэўна ж, павінна была быць і назва суседзяў-балтаў, якія больш значна розніліся ад беларусаў, і якія, дарэчы, называлі беларусаў сваім словам — «гуды».

Цяпер у беларускай публіцыстыцы існуюць розныя варыянты назвы паўночна-заходніх суседзяў — «летувісы» (адпаведна іх саманазве), «жамойты» (ад назову іх гістарычнай вобласьці на захадзе Літвы), або «літоўцы» (як у Расіі)… Але як жа сапраўды называлі іх раней нашы продкі? Аказваецца ніводным з гэтых варыянтаў!

Слоўнікі і этнаграфічныя запісы даюць іншы назоў – «Ліцвя’к» і «ліцвякі».

От прыклады, узятыя з «Слоўніка беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусі», Слоўніка І. Насовіча і этнаграфічных запісаў:

«І ліцьвяке’ адзін другога не панімаюць» (Гродзенскі р-н)

«Старыя гаварылі па-літоўску. Мой бацька быў чысты ліцьвяк, а мяне ўжо можна прадаць па-літоўску, нічога не панімаю». (Памежжа з Літвой)

«Пры лецьвяко’х жывём. Была пры лецьвяко’х». (Ст.Трокі)

«Літвякі' па-нашаму не гаворуць» (Магілёўшчына)

Думаю варта вярнуць гэтую беларускую назву суседзяў, бо ні «жамойты», ні «літоўцы», ні «летувісы» не ёсць беларускмі назвамі

Дарэчы, выкарыстоўваў гэты этнонім і наш класік Янка Купала:

— «З адной стараны йшоў Паляк,
А з другой — шоў Ліцьвяк….»

(Байка «Лякарства» 1909 г.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?