Фота: Сяргей Гудзілін

Фота: Сяргей Гудзілін

Чорговы фэст фарбаў Холі прызначаны на 2 жніўня. Ён пройдзе ў парку Dreamland. Паведамляецца, што ліпеньскі Color Fest наведалі больш за 30 тысяч чалавек. На новым фэсце арганізатары абяцаюць нават большыя маштабы.

Глядзіце, як праходзіў першы беларускі Color Fest: ФОТА і ВІДЭА.

Баі фарбамі пачнуцца ў «Дрымлэндзе» 2 жніўня а 12-й гадзіне і працягнуцца да 7 вечара. Уваход вольны, але фарба для баёў платная.

Акрамя ўласна баёў фарбамі, на фэсце будзе праведзены канцэрт з удзелам гурту NAVI, Дзімы Камінскага, Drum Killa, Olisa, Djs Magic Sound, Dj Denny Todd, Dj PS, Dj Helen G, Dj Lia Lisse, Dj Dez Q і іншых, будуць зладжаныя дзіцячая і сямейная пляцоўкі.

І яшчэ большы па маштабах фэст фарбаў абяцаюць зладзіць 30 жніўня — ужо на аэрапорце «Мінск-1».

Арганізатары нагадваюць: фарбы на фэсце не шкодныя для скуры (вочы можна абараніць акулярамі) і лёгка змываюцца вадой, не псуюць адзення. Але свае фарбы дзеля бяспекі іншых на фэст праносіць забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?