Выдавецтва Pearson прадае брытанскую газету Financial Times японскай карпарацыі Nikkei за 1,3 млрд даляраў, гаворыцца ў паведамленні выдавецтва.

Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што сума ўгоды можа дасягнуць 1,6 млрд даляраў.

У Financial Times 720 тысяч падпісчыкаў, з іх 70% — уладальнікі электроннай падпіскі. Сукупная выручка Pearson ў 2014 годзе склала 4,9 млрд фунтаў (7,7 млрд даляраў).

Акцыі FT Group падаражэлі на 2,2% на таргах ў Лондане ў чацвер. Газета Financial Times з'яўляецца адным з найстарэйшых фінансавых выданняў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?