Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці праверыў ААТ «Беларускі металургічны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» (ААТ «БМЗ») і ўстанавіў факты парушэння прадпрыемствам парадку выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама неэфектыўнага выкарыстання ўласных сродкаў на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. 

Як паведамляе прэс-служба КДК Гомельскай вобласці, ААТ «БМЗ» неэфектыўна выкарыстала больш за 200 млрд рублёў уласных сродкаў, затрачаных у 2012 годзе на закупку абсталявання для рэалізацыі праекта «Комплексная рэканструкцыя пылагазаўлоўліваючай устаноўкі (ПГУ-1)». Абсталяванне да гэтага часу не выйшла на праектныя параметры па ачыстцы дымавых газаў ад дугавой электрасталеплавільнай печы (ДСП-1). 

Таксама ў 2012—2013 гадах ААТ «БМЗ» з парушэннем нарматыўных прававых актаў ажыццяўляла вытворчасць асобных відаў прадукцыі без зацверджаных ва ўстаноўленым парадку норм расходу электраэнергіі на яе вытворчасць. 

Акрамя таго, у 2012 годзе і студзені—маі 2015 года прадпрыемства дапусціла страты цеплавой энергіі ў магістральных цеплавых сетках. 

Таксама ААТ «БМЗ» завысіла больш чым на 6 млрд. рублёў кошт стварэння вытворчасці сартавога пракату і будаўніцтва дробнасортна-дротавага стану ў выніку прыёмкі і аплаты фактычна не выкананых работ, а таксама работ і затрат, не прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй. Пасля ўмяшання КДК гэтыя сумы былі выключаны з кошту будаўніцтва і вернуты на разліковыя рахункі ААТ «БМЗ». 

Па выніках праверкі КДК вобласці разгледзеў пытанне аб прыцягненні ААТ «БМЗ» і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?